05:15 22 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21
Археолагі знайшлі ў Егіпце пахаванне з 20 некранутымі саркафагамі

Археолагі знайшлі ў Егіпце пахаванне з 20 некранутымі саркафагамі

© Photo : Ministry of Antiquities-Arab Republic of Egypt
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
1420

Па дадзеных Міністэрства па справах помнікаў старажытнасці, саркафагі егіпецкія даследчыкі яшчэ не адкрывалі.

МІНСК, 16 кас - Sputnik. Археолагі выявілі ў егіпецкім Луксоры, на заходнім беразе ракі Ніл, пахаванне з двума дзясяткамі рознакаляровых саркафагаў, паведаміла Міністэрства па справах помнікаў старажытнасці Егіпта.

"Знойдзена вялікае пахаванне з рознакаляровымі саркафагамі. Гэта найбуйнейшая знаходка за апошнія некалькі гадоў", - сказалі ў ведамстве.

​Па дадзеных міністэрства, саркафагі навукоўцы яшчэ не адкрывалі. "Яны былі выяўленыя ў тым становішчы, у якім іх пакінулі старажытныя егіпцяне", - адзначылі навукоўцы.

Вядома, што выяўленае пахаванне - двухузроўневае, іншых падрабязнасцяў пакуль няма. Археолагі плануюць апублікаваць дэталі новага адкрыцця ў бліжэйшую суботу.

Тэги:
археалагічныя знаходкі, Егіпет

Галоўныя тэмы