https://bel.sputnik.by/20191126/Ad-znakamtaga-malochnaga-brenda-da-runa-yak-razvalvaetstsa-Staraya-Beltsa-1043292896.html
Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
Sputnik Беларусь
Будынак сядзібы, якая была цэнтрам культуры і развіцця сельскай гаспадаркі, сёння больш нагадвае кучу камянёў. 26.11.2019, Sputnik Беларусь
2019-11-26T11:25+0300
2019-11-26T11:25+0300
2019-11-26T11:35+0300
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
спадчына
у беларусі
віцебская вобласць
беларусь
архітэктура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104329/27/1043292721_0:26:1200:704_1920x0_80_0_0_4f451f25cba5088080ebde094b799bb1.jpg
Паўтара стагоддзя назад вёска Полымя ў Сененскім раёне Віцебскай вобласці, якую раней называлі Беліцай, была сапраўдным культурным цэнтрам краіны. Славілася яна яшчэ і тым, што выпускала сметанковае масла, смак якога ведалі і ўхвалялі па ўсёй Расійскай імперыі.Шляхцічы Свяцкія набылі сядзібу ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да гэтага мястэчкам валодалі Сапегі, па запрашэнні якіх дамініканскія манахі пабудавалі ў Беліцы касцёл і манастыр. Яны таксама добра даглядалі тэрыторыю і пабудовы, але сапраўдны росківт пачаўся менавіта з прыходам Свяцкіх. Ходзілі чуткі, што разбагацелі гэтыя шляхцічы дзякуючы золату Напалеона, якое знайшлі на дне мясцовага возера.Акрамя таго, уладальнік сядзібы Карл Свяцкі наведваў Данію, Швецыю і Германію і прывозіў адтуль веды пра найноўшыя спосабы развіцця сельскай гаспадаркі. Менавіта так з’явіліся масла і сыр пад брэндам "Dobra Bielica, K. Swiackiego".Як гэта не было дзіўна, але акрамя сельскай гаспадаркі Свяцкія развівалі культуру і адукацыю: у палацы пастаянна збіраліся мастакі, пісьменнікі і студэнты – танчылі, захапляліся творамі мастацтва, чыталі вершы і слухалі музыку.Пасля рэвалюцыі сядзібу Свяцкіх напаткаў такі ж лёс, як і шматлікія сядзібы на тэрыторыі Беларусі – падчас Другой сусветнай вайны тут быў нямецкі гарнізон, а пасля тут размясціўся сельскагаспадарчы тэхнікум.Гаспадары з’ехалі ў Варшаву і сядзіба пакрысе пачала развальвацца.У 1988 годзе шыкоўны будынак было вырашана рэстаўраваць, але далей даха справа не пайшла. Будаўнікі знялі яго і з’ехалі. Дапамаглі ў "рэстаўрацыі" мясцовыя жыхары – разабралі пабудову на цэглу.Цяпер рэшткі панскага дома знаходзяцца ў прыгожым парку. Невядомы латвійскі інвестар у 2008 годзе выказваў намер стварыць тут культурнадзелавы цэнтр з гасцініцай, кафэ, саўнай і паляўнічым домікам, але далей размоваў справа не зайшла.Былую веліч гэтых мясцін можна адчуць нават па руінах, на якія варта паглядзець ужо зараз, бо праз некалькі год і ад іх не застанецца нічога.
віцебская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104329/27/1043292721_0:0:1200:754_1920x0_80_0_0_a2c63878636eb8069997f28c6d608295.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , спадчына, у беларусі, віцебская вобласць, беларусь, архітэктура
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі , спадчына, у беларусі, віцебская вобласць, беларусь, архітэктура
Ад знакамітага малочнага брэнда да руінаў: як развальваецца Старая Беліца
11:25 26.11.2019 (абноўлена: 11:35 26.11.2019) Будынак сядзібы, якая была цэнтрам культуры і развіцця сельскай гаспадаркі, сёння больш нагадвае кучу камянёў.
Паўтара стагоддзя назад вёска Полымя ў Сененскім раёне Віцебскай вобласці, якую раней называлі Беліцай, была сапраўдным культурным цэнтрам краіны. Славілася яна яшчэ і тым, што выпускала сметанковае масла, смак якога ведалі і ўхвалялі па ўсёй Расійскай імперыі.
Шляхцічы Свяцкія набылі сядзібу ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Да гэтага мястэчкам валодалі Сапегі, па запрашэнні якіх дамініканскія манахі пабудавалі ў Беліцы касцёл і манастыр. Яны таксама добра даглядалі тэрыторыю і пабудовы, але сапраўдны росківт пачаўся менавіта з прыходам Свяцкіх. Ходзілі чуткі, што разбагацелі гэтыя шляхцічы дзякуючы золату Напалеона, якое знайшлі на дне мясцовага возера.
Акрамя таго, уладальнік сядзібы Карл Свяцкі наведваў Данію, Швецыю і Германію і прывозіў адтуль веды пра найноўшыя спосабы развіцця сельскай гаспадаркі. Менавіта так з’явіліся масла і сыр пад брэндам "Dobra Bielica, K. Swiackiego".
Як гэта не было дзіўна, але акрамя сельскай гаспадаркі Свяцкія развівалі культуру і адукацыю: у палацы пастаянна збіраліся мастакі, пісьменнікі і студэнты – танчылі, захапляліся творамі мастацтва, чыталі вершы і слухалі музыку.
Пасля рэвалюцыі сядзібу Свяцкіх напаткаў такі ж лёс, як і шматлікія сядзібы на тэрыторыі Беларусі – падчас Другой сусветнай вайны тут быў нямецкі гарнізон, а пасля тут размясціўся сельскагаспадарчы тэхнікум.
Гаспадары з’ехалі ў Варшаву і сядзіба пакрысе пачала развальвацца.
У 1988 годзе шыкоўны будынак было вырашана рэстаўраваць, але далей даха справа не пайшла. Будаўнікі знялі яго і з’ехалі. Дапамаглі ў "рэстаўрацыі" мясцовыя жыхары – разабралі пабудову на цэглу.
Цяпер рэшткі панскага дома знаходзяцца ў прыгожым парку. Невядомы латвійскі інвестар у 2008 годзе выказваў намер стварыць тут культурнадзелавы цэнтр з гасцініцай, кафэ, саўнай і паляўнічым домікам, але далей размоваў справа не зайшла.
Былую веліч гэтых мясцін можна адчуць нават па руінах, на якія варта паглядзець ужо зараз, бо праз некалькі год і ад іх не застанецца нічога.