23:29 28 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.84
  • 100 RUB3.31
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (30)
6510

Сёння пачынаецца святкаванне Масленічнага тыдня - у 2020 годзе ён прыпадае на 24 лютага - 1 сакавіка).

Масленічны тыдзень - сем дзён перад Вялікім постам, у якія ладзілі гулянні, пяклі бліны, завіталі адзін да аднаго на вячоркі і ўвогуле весела бавілі час. Масленіца падзялялася на вузкую і шырокую - у першыя тры дні можна было займацца гаспадарчымі працамі, а вось з чацвярга па нядзелю дазвалялася толькі гуляць і весела бавіць час. 

Народныя гулянні заўсёды суправаджаліся абрадавымі песнямі. З адпаведнымі спевамі праходзіў кожны дзень масленічнага тыдня. Галоўным матывам гэтых песень было развітанне з зімой і заклік цёплай вясны. Сімвалам Масленіцы з'яўляецца блін - жоўты і круглы, нібыта сонейка. Бліны елі з маслам, мёдам, ікрой, рыбай, смятанай і ўхвалялі смачны пачастунак у песнях.

Якія песні спявалі ў розных кутках Беларусі ў Масленічны тыдзень - чытайце ў падборцы Sputnik.

Тэмы:
Танцы і блінцы: як святкуюць Масленіцу на Беларусі (30)
Тэги:
Масленіца

Галоўныя тэмы