21:50 21 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Салют

Некалькі чалавек пацярпела падчас феерверку ў Гродне

© Flickr/ steve
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

Зарад салюту упаў прама ў натоўп гледачоў, трое з іх звярнуліся ў лякарню са скаргай на тое, што ім у вочы патрапілі часціцы піратэхнічных снарадаў.

МІНСК, 12 мая — Sputnik. Падчас феерверка ў гонар святкавання 70-годдзя Дня Перамогі ў Гродне, залп салюту упаў прама ў натоўп гледачоў, у выніку інцыдэнту пацярпелі тры чалавекі.

"Трое пацярпелых падчас феерверка звярнуліся ў лякарню. Падчас прагляду салюту ім у вочы патрапілі часціцы піратэхнічных снарадаў",- паведамілі Sputnik ў панядзелак у следчых органах.

Пасля агляду лекарамі, адна з пацярпелых — дзяўчына 1996 нараджэння шпіталізавана. "Ідзе высвятленне абставінаў, прычын таго, што адбылося", — адзначылі суразмоўцы агенцтва.

Там паведамілі, што інфармацыю пра інцыдэнт следству перадалі ратавальнікі.

Тэги:
Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы