09:50 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Беларуса вызвалілі з працоўнага палону ў Дагестане

У Дагестане вызвалены беларус, якi два гады працаваў у рабстве

© Фото: Федеральная служба РФ по контролю за оборотом наркотиков
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
35 0 0

Грамадзянін Беларусі з’ехаў на заробкі ў Расію, аднак трапіў у працоўнае рабства на каменяломню ў Дагестане.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Супрацоўнікі наркакантролю Дагестана вызвалілі з працоўнага палону грамадзяніна Беларусі, паведаміла прэс-служба ўпраўлення па Дагестану Федэральнай службы Расіі па кантролі за абаротам наркотыкаў.

Пры адпрацоўцы аператыўнай інфармацыі праваахоўнікі выехалі з праверкай у Бабаюртаўскi раён рэспублікі, дзе нібыта знаходзілася плантацыя нарказмяшчальных раслін. У ходзе праверкі сапраўднасць інфармацыі не пацвердзілася, аднак аператыўнікі выявілі на ферме грамадзяніна Беларусі, якога трымалі ў працоўным палоне два гады.

Беларус, які прадставіўся Дзмітрыем, распавёў паліцыi, што з'ехаў на заробкі ў Маскву, дзе пазнаёміўся з дагестанцамi, якія прапанавалі яму працу ў Махачкале.

Зміцер адмовіўся, аднак настойлівы "працадаўца" прапанаваў яму перакусіць у кафэ, пасля чаго беларус праз 10 гадзін ачуняў у аўтобусе, які ехаў у Махачкалу. У Дагестане Дзмітрый працаваў на каменяломні, аднак, не вытрымаўшы нагрузкі, збег пры дапамозе аднаго з мясцовых жыхароў, які адвёз яго на ферму, дзе беларуса і выявілі супрацоўнікі наркакантролю.

У прэс-службе адзначылі, што выпадкі знаходжання працоўных рабоў у Дагестане — не рэдкасць, аднак гісторыя з беларусам мае шчаслівы фінал.

Тэги:
Грамадства, Рабства, Расія, Паўночна-Каўказская ФА
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы