19:56 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Самалёт АН-2

Прыватны літоўскі самалёт знік над Балтыкай

© Sputnik/ Александр Кряжев
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
39 0 0

Па дадзеных кампаніі-авіяперавозчыка, самалётам кіравалі вопытныя пілоты з вялікім стажам кіравання самалётамі гэтага класа.

МІНСК, 17 мая — Sputnik. Выратавальныя караблі ваенна-марскіх сіл і верталёт ВПС Літвы праводзяць аперацыю па пошуку зніклага з радараў грамадзянскага самалёта АН-2, які ляцеў у Літву са Швецыі, паведамляе партал Delfi.lt са спасылкай на Міністэрства абароны балтыйскай рэспублікі.

 Апошні раз самалёт выходзіў на сувязь у мінулую суботу, калі ён знаходзіўся ў паветранай прасторы Літвы. Пасля гэтага самалёт знік з экранаў радараў.

 Па дадзеных Мінабароны, зніклы самалёт належыць кампаніі "Клайпедскія авіялініі". Дырэктар авіяперавозчыка Віктарас Шышняускас распавёў, што паветраным суднам кіравалі адны з самых вопытных пілотаў больш чым 40-гадовым стажам кіравання самалётамі гэтага класа — Адольфас Мачуліс і Альвідас Сельмістрайціс. Пасажыраў на борце самалёта не было.

 "Не ведаю, упаў самалёт ці здзейсніў пасадку. Я веру, што пілоты жывыя. Я думаю, што яны на самалёце селі на моры. Я разумею, што самалёты тонуць, але спадзяюся, што пілоты з яго выбраліся. У іх ёсць плыты, яны прафесіяналы", — цытуе Шишняускаса інтэрнэт-партал.

Як паведамляецца, ўмовы надвор'я на момант знікнення паветранага судна былі нармальнымі. Сувязь з самалётам была страчаная, калі ён быў прыкладна ў 97 марскіх мілях ад Палангі.

Тэги:
Здарэнні на паветраным транспарце, Здарэнні на транспарце, Транспарт, Надзвычайнае здарэнне, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы