Серыя крадзяжоў ровараў раскрыта ў Заводскім раёне сталіцы

© Flickr / MichaelВеласіпед
Веласіпед - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Затрыманы планаваў прадаваць скрадзеныя ровары па заніжанай цане ад 400 тысяч да двух мільёнаў рублёў.

МІНСК, 5 чэр — Sputnik. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Заводскага раёна раскрылі серыю веласіпедных крадзяжоў, паведамілі Sputnik у пятніцу ў РУУС. У апошніх чыслах мая чатыры жыхары раёна звярнуліся ў міліцыю з заявамі пра крадзяжы ровараў. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы мужчына, які падазраецца ў здзяйсненні гэтай серыі крадзяжоў.

"Затрыманым аказаўся 46-гадовы неаднаразова раней судзімы, непрацуючы жыхар горада Мінска. Як стала вядома, крадзяжамі ровараў мужчына зарабляў не толькі ў вызначаным раёне. Па наяўнай інфармацыі, на яго рахунку яшчэ, як мінімум, два выкрадзеных ровары і ў іншых раёнах". — паведаміла прэс-афіцэр Заводскага РУУС Таццяна Майсеева.

Яна таксама дадала, што скрадзеныя ровары зламыснік планаваў збыць па прыніжаных коштах — ад 400 тысяч да двух мільёнаў рублёў. "Выкрадзеныя ровары канфіскаваны і вернуты ўладальнікам", — дадала Майсеева.

У дачыненні да затрыманага праводзіцца праверка для дачы прававой ацэнкі. Як патлумачыў начальнік крымінальнай міліцыі раённага ўпраўлення Віталь Капілевіч, згодна КК РБ, гэты ўчынак кваліфікуецца як крадзеж. "Крадзеж ровара ў выпадку, калі ён здзейснены таемна, кваліфікуецца ў адпаведнасці з артыкулам 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь як крадзеж. За здзяйсненне такіх дзеянняў можа пагражаць пакаранне да 3 гадоў пазбаўлення волі, калі крадзеж здзейсненая ўпершыню, і да 4 гадоў пазбаўлення волі, калі крадзеж здзейсненая паўторна або групай асоб", — удакладніў Капілевіч.

Стужка навiн
0