02:53 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
61 0 0

Аўтобус, які вёз работнікаў птушкафабрыкі, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з “КамАЗам”.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Колькасць загінулых у буйным ДТЗ у Омскай вобласці склала 16 чалавек, паведаміла агенцтва РИА Новости са спасылкай на прадстаўніка рэгіянальнай управы МУС.

"Паводле папярэдняй інфармацыі з месца здарэння, колькасць загінулых складае 16 чалавек", — паведаміў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі рэгіянальнага ўпраўлення МУС, колькасць пацярпелых складае 11 чалавек.

ДТЗ адбылося ў 20 кіламетрах ад Омска. Па папярэдніх дадзеных, аўтобус, які вёз 22 работнікаў птушкафабрыкі, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з грузавіком "КамАЗ".

Як паведаміла агенцтва, 25 чэрвеня абвешчана ў Омскай вобласці днём жалобы. Мясцовыя ўлады заявілі, што акажуць неабходную дапамогу ахвярам ДТЗ, якое стала найбуйнейшай аўтакатастрофай за апошнія месяцы на тэрыторыі Расіі.

Тэги:
Здарэнні на транспарце, Дарожна-транспартнае здарэнне, Здарэнні, Омск, Сібірская ФА, Расія, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы