12:09 23 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.02
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21
Цягнік на запасным шляху

Беларускую школьніцу ледзь не забіла токам падчас “сэлфі”

CC BY 2.0 / Guðmundur D. Haraldsson / The train on the outside
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
100 0 0

Дзяўчынка падчас “сэлфі” на вагоне моцна пацярпела ад удару токам.

МІНСК, 17 жні — Sputnik. Школьніцу з Брэсцкай вобласці даставілі ў рэанімацыю пасля "сэлфі" пад высакавольтнай лініяй электраперадач на чыгунцы, паведамілі ў МУС.

Дзве 13-гадовыя школьніцы з Брэсцкай вобласці адправіліся на чыгуначную станцыю каб зрабіць "сэлфі" ў пустым вагоне, у выніку траўмы электрычнасцю дзяўчынка была дастаўлена ў рэанімацыю.

"Дзяўчынка вырашыла скарыць сваіх віртуальных сяброў здымкам "сэлфі" і, выбраўшы пусты вагон, які знаходзіўся пад высакавольтнай лініяй электраперадач, узлезла на дах — паведамілі Sputnik ў панядзелак у МУС.

"Праз імгненне школьніцу ўдарыла токам, і яна страціла прытомнасць. Ужо ў рэанімацыі дзяўчынцы паставілі дыягназ: электратраўма, апёк твару, шыі, пярэдняй паверхні тулава, спіны, абедзвюх рук і ног, плошча паразы 50 працэнтаў", — распавялі суразмоўцы агенцтва.

За сем месяцаў гэтага года на чыгунцы адбылося 92 няшчасных выпадкі, у якіх пацярпелі людзі. З іх ліку 49 загінулі, 28 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 15 здзейснілі суіцыд альбо спрабавалі скончыць жыццё самагубствам, у выніку чаго атрымалі калецтвы.

Тэги:
Медыцына і здароўе, Дзеці, Здарэнні на чыгуначным транспарце, Надзвычайнае здарэнне, Здарэнні, МУС РБ, Брэсцкая вобласць, Беларусь, Еўропа, Увесь свет

Галоўныя тэмы