21:44 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Алесь Міхалевіч

ДПК пацвярджае затрыманне экс-кандыдата ў прэзідэнты-2010 Міхалевіча

© Фото: аккаунт Аляксей Францкевіч на Facebook
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
12510

Палітыка затрымалі як асобу, якоя знаходзіцца ў вышуку.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Алесь Міхалевіч быў затрыманы раніцай у аўторак пры праходжанні пашпартнага кантролю ў пункце пропуску "Гудагай" на мяжы з Літвой, пацвердзілі Sputnik ў Дзяржаўным памежным камітэце.

"Міхалевіч затрыманы як асоба, якая знаходзіцца ў вышуку, і будзе перададзены супрацоўнікам МУС", — сказаў кіраўнік прэс-службы ДПК Аляксандр Цішчанка.

Міхалевіч ехаў у Мінск у суправаджэнні Аляксея Францкевіча. Менавіта ў яго акаўнце ў Facebook з'явіліся фатаграфіі экс-кандыдата на віленскім вакзале і паведамленне ад імя апальнага палітыка. У ім Міхалевіч заявіў, што вяртаецца і не выключыў верагоднасць затрымання.

"Вяртаюся ў Беларусь. Шмат разоў казаў, што вярнуся ў Беларусь адразу, як выпусцяць асноўных палітвязняў (думаў пра Бяляцкага і Статкевіча). Яны на волі. Перасякаючы мяжу Беларусі, ведаю, што мяне арыштуюць, таму што застаюся апошнім абвінавачаным па справе аб "масавых беспарадках" 2010 года, якое Следчы камітэт адмаўляецца закрываць", — напісаў Міхалевіч.

Міхалевіч быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010-га па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, атрымаў статус абвінавачанага, але праз два месяцы быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Апынуўшыся на волі, Міхалевіч сабраў прэс-канферэнцыю і распавёў, што ў СІЗА КДБ падвяргаўся катаванням. Затым, баючыся за сваё жыццё, збег у Чэхію, дзе атрымаў палітычны прытулак.

Тэги:
Злачынства, закон і правасуддзе, Палітыка, Дзяржпамежкамітэт РБ, Алесь Міхалевіч, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы