02:04 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Родственники пассажиров самолета Boeing-737-800

МЗС: беларусаў на борце Boeing, што разбiўся ў Растове, не было

© Sputnik/ Сергей Пивоваров
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
37 0 0

Першай версiяй, паводле словаў кiраўнiка рэгiену, з'яўляецца дрэннае надвор’е.

МIНСК, 19 сак — Sputnik. Грамадзян Беларусі на борце Boeng 737, што разбіўся ў Растове-на-Доне, не было, паведамілі ў МЗС рэспублікі.

Пасажырскі Boeing 737-800, які ляцеў з Дубая, пацярпеў крушэнне ў Растове-на-Доне ў ноч на суботу. Самалёт упаў злева ад узлётна — пасадачнай паласы ва ўмовах дрэннай бачнасці. Па даных МНС Расіі, на борце лайнера знаходзіліся 55 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Усе яны загінулі. Сярод ахвяраў, паводле папярэдніх звестак, ёсць грамадзяне Украіны, Індыі і Узбекістана.

"Паводле інфармацыі, атрыманай пасольствам у ААЭ ад авіякампаніі Fly Dubai, грамадзян Беларусі на борце самалета, што разбiўся  пад Растовам, не было", — паведамілі ў МЗС Беларусі

Раней МНС РФ апублікавала спіс экіпажа і пасажыраў самалёта. Па даручэнні губернатара Растоўскай вобласці ўсе сем'і загінуўшых у авіякатастрофе пад Растовам атрымаюць па адным мільёне рублёў.

Губернатар вобласцi Васіль Голубеў заявіў, што першая версія крушэння Boeing ў аэрапорце Растова-на-Доне — гэта ўмовы надвор'я.
"Я думаю, што першая версія ўсё ж такі дрэннае надвор'е ", — сказаў Голубеў ў эфіры "Расія-24 ".

На месцы трагедыi ў дадзены момант працуюць больш за 700 ратавальнікаў — яны вядуць пошукі "чорных скрынь" і целаў ахвяраў.    

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы