23:25 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Станцыя метро Малбек у Брусэлі

СМІ: выбух прагрымеў у брусэльскім метро

© Фото: metrostation Maalbeek
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Тэракты ў Брусэлі (8)
23 0 0

Лінія метро пасля выбуху была перакрыта, паведамляецца пра як мінімум аднаго пацярпелага, на месцы здарэння працуюць экстранныя службы і паліцыя.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Выбух адбыўся ў брусэльскім раёне Мальбек, каля якога знаходзяцца офісы галоўных палітычных інстытутаў Еўрасаюза, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Пасля выбуху рух на лініі метро перакрыты. Паведамляецца, што ў выніку здарэння пацярпеў як мінімум адзін чалавек. Дакладных дадзеных аб пацярпелых пакуль няма. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і медыкі.     

Раней два выбухі прагрымелі ў міжнародным аэрапорце Брусэля. Паведамляецца аб 17 загінулых і дзясятках пацярпелых.

Між тым, беларускі палітык Анатоль Лябедзька, які зараз знаходзіцца ў Брусэлі, заявіў у сваім Facebook аб тым, што "хвалі выбуху ў аэрапорце пакуль да горада не дакаціліся".

"Знешне ўсё як і ўчора. Вось толькі дарога дадому можа стаць даўжэй", — напісаў Лябедзька.

Тэмы:
Тэракты ў Брусэлі (8)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы