20:15 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Разбітае шкло ў зоне вылету ў аэрапорце Завентэм, Брусэль

Колькасць ахвяр выбухаў у аэрапорце і метро Бруселя ўзрасла да 21

© REUTERS/ Francois Lenoir
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Тэракты ў Брусэлі (8)
38 0 0

Праваахоўныя органы Бельгіі ўзмацняюць меры бяспекі ў краіне і бяруць пад дадатковую ахову будынкі, дзе размешчаны еўраструктуры і дыпмісіі.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Выбухі, якія прагучалі ў аўторак у міжнародным аэрапорце Брусэля і на станцыях метро, забралі жыцці 21 чалавека, паведамляе Sputnik Францыя.

Раней паведамлялася пра 13 загінулых і 35 параненых.

Тэракт адбыўся ў аўторак раніцай аэрапорце Брусэля — там прагрымелі па меншай меры два выбухі. Пазней яшчэ два выбухі адбыліся ў брусэльскім метро. Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр выбухаў узрасла да 21.

Каралеўскі пракурор Бельгіі пацвердзіў, што выбухі ў міжнародным аэрапорце Брусэля зладзіў тэрарыст-смяротнік.

Еўрапарламент узмацніў меры бяспекі пасля выбухаў у аэрапорце і метро Бруселя: будынкі Еўрапейскага парламента не эвакуіраваны, але некаторыя сустрэчы адмененыя. Пад ахову ўзята будынак Еўрапейскай камісіяй, кіраўніцтва якой заклікала сваіх супрацоўнікаў пакінуць офісы. Меры бяспекі ўзмацняюць і дыпламатычныя прадстаўніцтвы, размешчаныя ў сталіцы Бельгіі.

Тэмы:
Тэракты ў Брусэлі (8)
Тэги:
Тэрарызм, Выбух, Здарэнні, Еўропа
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы