09:22 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Пентаграма

Жыхар Дзятлава намаляваў сваёй крывёю пентаграму на дзвярах царквы

© Flickr/ kate mccarthy
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

У дачыненні да маладога чалавека, які растлумачыў, што яго прыцягваюць сатанінскія рытуалы, распачата крымінальная справа па артыкуле "хуліганства".

МІНСК, 1 кра — Sputnik. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Дзятлаве вандала, які на дзверы Праабражэнскай царквы намаляваў сваёй крывёю пентаграму, паведамілі Sputnik ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся познім вечарам: мужчына пракраўся на тэрыторыю рэлігійнай установы і выявіў на яго ўваходзе крывёю перавернутую зорку ў замкнёным коле.

"Як патлумачыў падазраваны, у бога ён не верыць, а сатанінскія рытуалы самі па сабе яго прыцягваюць", — сказалі ва УУС.

Там таксама паведамілі, што раней малады чалавек да адказнасці не прыцягваўся. Паводле звестак міліцыі, у дачыненні да 30-гадовага жыхара Дзятлава ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы