10:51 27 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Змяя

Мытнікі знайшлі ў пасылцы з лялькай жывых змей

© Flickr/ Douglas Mills
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Пасылка адрасавалася жыхару Мінскага раёна з ЗША, па дакументах ўнутры знаходзілася толькі цацка.

МІНСК, 4 кра — Sputnik. Супрацоўнікі мытні "Мінск-2" падчас правядзення аперацыі мытнага кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў выявілі ў пасылцы з лялькай чатырох жывых змей, паведамілі Sputnik у мытні.

У мытні канстатуюць, што іх супрацоўнікі не раз сутыкаліся з перасыланнем незвычайных ці забароненых тавараў, але знаходка, зробленая 1 красавіка, вылучаецца з астатніх затрыманняў.

"У пасылцы, адрасаванай з ЗША жыхару Мінскага раёна, згодна з суправаджальнымі дакументамі перасылалася лялька. Якое было здзіўленне супрацоўнікаў мытні, калі яны, праводзячы аперацыі мытнага кантролю, ўнутры цацкі знайшлі чатырох жывых змей", — паведамілі ў прэс-службе.

Там таксама пракаментавалі, што перасылка ў міжнародных паштовых адпраўленнях жывых жывёлаў забаронена ў адпаведнасці з Сусветнай паштовай канвенцыяй і Мытным кодэксам Мытнага саюза. Паводле дадзеных мытні, па выяўленым факце распачалі адміністрацыйны працэс.

Тэги:
Здарэнні, Дзяржаўны мытны камітэт РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы