20:03 18 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.45
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
28 0 0

Паводле слоў прадстаўніка МУС, пажылы мужчына трапіў пад цягнік, але знайшлі загінулага толькі праз некаторы час.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Машыніст дызельнага цягніка знайшоў на чыгуначных шляхах ў Шклоўскім раёне труп пенсіянера з траўмамі, паведаміў Sputnik прадстаўнік прэс-службы МУС Аляксандр Марчанка.

Цела было знойдзена напярэдадні раніцай у раёне прыпыначнага пункта "Слабодка" паблізу Шклова.

"Машыніст дызельнага цягніка, які рухаўся з Магілёва ў Оршу, у чыгуначнай каляіне знайшоў труп 76-гадовага жыхара Шклова", — сказаў Марчанка.

Паводле слоў прадстаўніка МУС, траўмаы на целе загінулагасведчаць, што яго збіў цягнік.

Па факце здарэння праводзіцца праверка, прызначаныя неабходныя экспертызы для ўстанаўлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося.

Тэги:
Здарэнні на чыгуначным транспарце, Здарэнні, Чыгуначны транспарт, Пажылыя людзі, МУС РБ, Магілёўская вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы