18:02 22 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.14
Затрыманы ў судзе

УУС пра дырэктара РУП "Шчомысліца": налічылі 30 эпізодаў хабарніцтва

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
18 0 0

Агульная сума хабараў, якія атрымаў дырэктар вучэбна-вопытнага прадпрыемствы, складае больш за 120 тысяч долараў і 70 тысяч еўра.

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Праваахоўнікі ў ходзе расследавання крымінальных спраў, узбуджаных у дачыненні да дырэктара РУП "Шчомысліца" Беларускага дзяржаўнага універсітэта, выявілі каля 30 фактаў прыняцця ім грошай ад індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамілі Sputnik ва УУС Мінаблвыканкама.

Кіраўнік вучэбна-вопытнага прадпрыемствы БДУ быў затрыманы ў лістападзе 2015 года, калі ён атрымаў 1,4 тысячы даляраў за прадастаўленне ў арэнду на тры гады памяшкання індывідуальным прадпрымальніку.

"Высветлілася, што факты хабарніцтва былі не адзінкавыя, налічылі каля 30 эпізодаў. Па матэрыялах упраўлення БЭЗ УУС Мінскага аблвыканкама кіраваннем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата 10 крымінальных спраў з нагоды хабарніцтва ў дачыненні да былога дырэктара", — сказалі ва УУС.

Акрамя таго, па дадзеных міліцыі, расследаванне 20 крымінальных спраў па аналагічных падставах, узбуджаных у дачыненні да дырэктара, ужо завершана.

Усяго, як распавялі ва УУС, мужчына за заключэнне і выкананне дагавораў арэнды атрымаў у якасці хабараў суму 123, 7 тысячы долараў ЗША і 73.260 еўра.

Ва ўпраўленні таксама паведамілі, што ў цяперашні час падазраваны знаходзіцца пад арыштам.    

Тэги:
Злачынства, закон і правасуддзе, УУС Мінскага аблвыканкама, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы