Магіляўчанін замест мабільніка атрымаў па пошце скрынку са смеццем

© Flickr / Ken BanksМабільны тэлефон
Мабільны тэлефон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Махляр за здзейснены падман можа быць пакараны пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

МІНСК, 3 мая — Sputnik. Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў у дачыненні да маладога чалавека з Бабруйска крымінальную справу: хлопец падазраецца ў махлярстве — замест мабільнага тэлефона ён даслаў пакупніку скрынку са смеццем, паведамілі Sputnik ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Паводле звестак міліцыі, малады чалавек размясціў а'яву ў інтэрнэце аб продажы мабільнага, на якую адгукнуўся пакупнік з Магілёва. Маладыя людзі звязаліся і абмеркавалі кошт, пакупку магілёвец вырашыў аплаціць грашовым пераводам (2,1 мільёна рублёў) праз РУП "Белпошта".

"Аднак калі грошы былі адпраўленыя, бабруйчанін выконваць сваю частку абумоўленых умоў не спяшаўся. Махляр паклаў у пасылку скрынку са смеццем з кавалкаў правадоў і корпуса старога мабільнага тэлефона", — сказалі ва УУС.

Як распавялі ў міліцыі, у дачыненні да 19-гадовага жыхара Бабруйска распачата крымінальная справа па арт. 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі (махлярства). У адпаведнасці з санкцыяй артыкула ашуканцу пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на такі ж тэрмін.

Стужка навiн
0