Мядзведзь загрыз кіроўцу грузавіка ў Эвенкіі

© Flickr / Tatiana BulyonkovaБуры мядзведзь
Буры мядзведзь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агрэсіўная жывёліна напала на мужчыну ў кар'еры, відавочцы здолелі адагнаць мядзведзя, але пацярпелага выратаваць не ўдалося.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Паліцыя ў Эвенкіі высвятляе абставіны гібелі кіроўцы грузавіка, які, паводле дадзеных відавочцаў, памёр пасля нападу мядзведзя, паведаміла прэс-служба адміністрацыі Эвенкійскага муніцыпальнага раёна Краснаярскага краю.

Па дадзеных уладаў, інцыдэнт адбыўся ў кар'еры, што знаходзіцца каля ДНПС №1 у 143 кіламетрах ад паселішча Байкіт. Звера, які напаў на чалавека, заўважылі кіроўцы, якія праязджалі паблізу.

"… Кіроўцы адагналі звера пры дапамозе вялікагрузнай тэхнікі, аднак ад атрыманых ран пацярпелы памёр на месцы", — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле дадзеных паліцыі, мужчына, які загінуў, 1964 года нараджэння, жыхар Краснадарскага краю, быў работнікам ТАА "Велесстрой", працаваў вахтавым метадам.

Улады і паліцыя заклікаюць жыхароў выконваць меры бяспекі пры выездзе за межы пасёлкаў, паколькі мядзведзі пачынаюць прачынацца ад спячкі і з'яўляюцца асабліва агрэсіўнымі.

Стужка навiн
0