Лідскія чыноўнікі атрымалі працяглыя тэрміны за дапамогу з выездам у ЕС

© SputnikШэнгенская віза
Шэнгенская віза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амаль два гады двое работнікаў райвыканкама з выкарыстаннем свайго службовага становішча дапамаглі больш за 150 грамадзянам атрымаць шэнгенскія візы, суд прызначыў ім 13 гадоў на дваіх.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Судом Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць) пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да двух чыноўнікаў з Лідскага раёна, якія за хабар дапамагалі афармляць шэнгенскія візы, паведамілі Sputnik ў Гродзенскім абласным судзе.

Больш за два гады чыноўнікі Лідскага райвыканкама, у якога маюцца пагадненні аб супрацоўніцтве з еўрапейскімі партнёрамі, прапаноўвалі грамадзянам дапамогу ў атрыманні шэнгенскіх віз.

"Адзін з былых чыноўнікаў за хабар і злоўжыванне ўладай асуджаны на сем гадоў і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады тэрмінам на пяць гадоў", — паведамілі Sputnik у панядзелак у судзе.

Другі з абвінавачаных прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў шэсць месяцаў ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады на пяць гадоў, сказалі ў судзе.

Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ў Гродзенскі абласны суд на працягу дзесяці сутак з дня яго абвяшчэння, адзначылі суразмоўцы агенцтва.

Раней Sputnik паведамляў, што з красавіка 2013 года па сакавік 2015 чыноўнікі падшуквалі "кліентаў", якія хацелі выехаць у ЕС. Яны прапаноўвалі грамадзянам дапамогу ў атрыманні шэнгенскіх віз. Чыноўнікі афармлялі дакументы, па якіх людзі нібыта ехалі на розныя культурныя, навукова-тэхнічныя, гуманітарныя і спартыўныя мерапрыемствы. Усяго, па дадзеных следства, так у краіны ЕС выехала больш за 150 чалавек.

Стужка навiн
0