18:54 11 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.33
Аўтамабіль польскай паліцыі. Архіўнае фота

Групоўку, якая гандлявала выбуховымі рэчывамі, затрымалі ў Польшчы

© Sputnik Роман Шантар
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

У гаражы аднаго з падазраваных паліцыя знайшла 115 кілаграмаў трацілу, выбухоўнікі, а таксама зброю.

МІНСК, 19 мая —Sputnik. Злачынная групоўка, якая займалася гандлем выбуховых рэчываў, затрыманая ў Ніжнесілезскім ваяводстве Польшчы, перадае польскі тэлеканал TVN24.

Паліцыя затрымала трох мужчын па падазрэнні ў гандлі выбухоўкай. Падчас ператрусу ў гаражы аднаго з падазраваных было знойдзена 115 кілаграмаў трацілу, а таксама 15 кілаграмаў выбухоўкі і зброю.

Іншыя дэталі не паведамляюцца, вядома толькі, што ўзрост затрыманых ад 20 да 48 гадоў.

Як перадае агенцтва, мужчынам пагражае да васьмі гадоў турэмнага зняволення.

Тэги:
Праваахоўчыя органы, Польшча

Галоўныя тэмы