16:48 17 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Талісман ХК Адмірал кошка Матроска

Котка Матроска памерла ад цукровіцы

© Sputnik Виталий Аньков
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Прычынай смерці талісмана хакейнага клуба "Адмірал" кошкі Матроскi, якая атрымала вядомасць і свой статус пасля пранікнення ў вітрыну рыбнай крамы ў аэрапорце Ўладзівастока, стаў цукровы дыябет – цукровіца.

МІНСК 7 чэр — Sputnik. Аб прычынах смерці любімага талісмана хакейнага клуба "Адмірал" коткі Матроскі паведаміла асабісты ветэрынар жывёлы Ірына Кубайчук на старонцы клуба ў сетцы "Укантакце".

"Дыягназ матроскі — цукровіца, якая развілася ў яе праз старэчы ўзрост. На фоне гэтага ў яе стала парушацца функцыя нырак і развілася хранічная нырачная недастатковасць. Ныркі не спраўляліся з вывадам таксінаў з арганізма. Затым парушылася функцыя падстраўнікавай залозы — адбыўся скачок цукру ў крыві, і котка не вытрымала", — сказала Кубайчук.

Кошка-зладзюжка, якую спачатку прынялі за ката, пранікла ў рыбны павільён аэрапорта ва Ўладзівастоку, падрала пакеты, з'ела і панадкусвала кальмараў і сушаную рыбу. Кампанія, у чый павільён прабраўся чатырохлапых гурман, выставіла прэтэнзію аэрапорту на 63 тысячы расійскіх рублёў. Відэа інцыдэнту выклікала бурную рэакцыю ў СМІ, і ў выніку апеку над жывёлай узяў хакейны клуб "Адмірал", які назваў котку Матроскай.

Тэги:
Жывёлы, Захвораванні жывёл, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы