06:57 15 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.15
  • EUR2.43
  • 100 RUB3.16
Адзін з пляжаў на Фіджы. Архіўнае фота

Эксперт: наўрад ці сямейную пару на Фіджы з'елі канібалы

© Flickr/ MickiTakesPictures
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1410

Мясцовая паліцыя робіць усё магчымае для бяспекі знаходжання турыстаў і будзе перадаваць расейскім уладам апошнія дадзеныя аб ходзе расследавання гібелі сямейнай пары з РФ.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Сямейная пара з Расіі наўрад ці магла стаць ахвярай канібалаў, якія пражываюць на Фіджы, як сцвярджаюць СМІ, мяркуе навуковы супрацоўнік Цэнтра вывучэння Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі і Акіяніі Інстытута ўсходазнаўства РАН Сафія Пале.

На мінулых выходных на беразе аднаго з пляжаў Фіджы былі знойдзеныя парэшткі целаў, пра што раней паведамлялася на рускамоўнай версіі Sputnik. Мясцовая паліцыя пацвердзіла, што яны належаць сямейнай пары з РФ Юрыю Шыпуліну і Наталлі Герасімавай, якія лічыліся прапаўшымі з сярэдзіны чэрвеня. Напярэдадні паліцыя выявіла астанкі яшчэ аднаго цела на пляжы ў Фіджы. СМІ выказалі здагадку, што расіяне маглі стаць ахвярай канібалаў.

"Плямёны канібалаў могуць існаваць на Фіджы і цяпер", — кажа Пале. Аднак, па яе словах, сямейная пара наўрад ці ўяўляла б цікавасць з пункту гледжання практыкі канібалізму, які існуе там.

Яна патлумачыла, што ў аснове гэтай з'явы ляжала імкненне "займець" сілу, харызму ці багацце ахвяры. У дадзеным выпадку, на думку эксперта, размовы пра гэта не ідзе. "Хутчэй, сямейная пара стала ахвярай крыміналу", — лічыць эксперт.

Апошні выпадак канібалізму афіцыйна быў зафіксаваны на Фіджы ў 1930 годзе: ахвярай стаў місіянер, які дакрануўся да галавы правадыра племенi.

Па дадзеных СМІ, муж і жонка пераехалі з Разані і жылі на Фіджы на працягу пяці гадоў, два гады таму яны завялі там ферму і жылі за кошт рэалізацыі гародніны. Знаёмы сямейнай пары заяўляў, што ў апошні час у іх пачаліся фінансавыя цяжкасці.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы