Застацца ў жывых: маладая жанчына месяц не магла выбрацца з лесу

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкЛес
Лес - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расіянку шукалі амаль месяц. У глыбіні лесу дзяўчына знайшла паляўнічую хатку, ад голаду яе ратавалі запасы круп і макароны.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Маладую жанчыну, якая амаль месяц таму заблукала ў лесе ў Верхнеуральскім раёне Чэлябінскай вобласці падчас выезду на прыроду з сябрамі, знайшлі жывой, увесь гэты час яна жыла ў паляўнічай хатцы, паведаміла ў чацвер прэс-служба ГУМВД Расіі па рэгіёне.

Расіянку шукалі з 15 чэрвеня, калі ў паліцыю звярнулася мясцовая жыхарка з заявай аб тым, што яе 29-гадовая дачка з'ехала з сябрамі ў лес і не вярнулася. Супрацоўнікі паліцыі, МНС, ратавальнікі і валанцёры рэгулярна прачэсвалі лес, але пошукі не давалі вынікаў.

"Дзяўчына са знаёмымі выправілася ў лес непадалёк ад пасёлка Прыгарадны прасмажыць шашлыкі, а раніцай наступнага дня папрасіла сяброў адвезці яе дадому, але тыя адказалі, што паедуць пазней. Дзяўчына вырашыла сама выбрацца з лесу, але заблукала", — гаворыцца ў паведамленні.

У глыбіні лесу яна знайшла паляўнічую хатку. Амаль праз месяц яна вырашыла распачаць спробы выбрацца з лесу, убачыла аўтамабіль "Ніва" і сямейную пару, якая збірала ягады. Яны і дапамаглі дзяўчыне выбрацца з лесу і патэлефанаваць у аддзел паліцыі.

Паліцыя дадае, што, са словаў дзяўчыны, яна ўвесь час спрабавала выбрацца з лесу, але вярталася да аднаго і таго ж месца, і тады вырашыла застацца ў хатцы.

Выратавалі ад голаду дзяўчыну запасы круп і макароны, пакінутыя паляўнічымі, а таксама калодзеж, які знаходзіцца побач з хаткай, таксама ў доміку былі коўдры, удакладняецца ў паведамленні.

Зараз стан жанчыны здавальняючы, дома яе сустрэлі бацькі і двухгадовая дачка, паведамляе паліцыя.

Стужка навiн
0