23:20 18 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Макі красуюць

ДПК: з букетамі макаў перасякаць мяжу нельга

© Sputnik/ Сергей Мальгавко
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
10 0 0

Двое грамадзян Украіны спрабавалі правесці праз беларускую мяжу кветкавыя кампазіцыі з маку, яны могуць быць прыцягнуты да адказнасці за правоз апіятаў.

МІНСК, 17 жні —Sputnik. Беларускія памежнікі канфіскавалі ў грамадзян Украіны кветкавыя кампазіцыі, у якія былі ўключаны сцеблы з галоўкамі маку, паведамілі ў ДПК. "З розніцай у суткі ў пункце пропуску "Аляксандраўка" афармленне на ўезд з Украіны ў Беларусь праходзілі жыхары Мінскай і Гомельскай вобласці, абодва па грамадзянстве ўкраінцы. Пры даглядзе іх аўтамабіляў у салонах былі выяўленыя незвычайныя букеты палявых кветак", — паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Паводле слоў падарожнікаў, кветкавыя кампазіцыі, у якія былі ўключаны сцеблы з галоўкамі маку, яны набылі ва Украіне напярэдадні свята "Макавей".

"Грамадзяне нават і не падазравалі, што перасячэнне мяжы макавых "складнікаў" падпадае пад абмежавальныя меры, устаноўленыя заканадаўствам Беларусі", — паведамілі ў ДПК.

Паводле словаў суразмоўцаў агенцтва, макавыя галоўкі забраныя для правядзення экспертызы. Па яе выніках стане вядома, да якога гатунку належыць расліна — дэкаратыўнага або опіумнага, і ці давядзецца прыцягваць грамадзян да адказнасці.

Дзяржпагранкамітэт Беларусі рэкамендуе, каб пазбегнуць непаразуменняў, быць больш уважлівымі пры перамяшчэнні праз дзяржаўную мяжу прадметаў для асабістага карыстання і іншага багажу.

Тэги:
Дзяржпамежкамітэт РБ, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы