22:56 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Горны хрэбет Ергакі

Свайго не кідалі: турысты былі не знаёмыя з пацярпелым у гарах

© Sputnik/ В. Грязнов
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1310

Гісторыя з турыстамі ў Краснаярскі гарах атрымала працяг: крыніца паведаміла, што масквічы зусім не кідалі пацярпелага таварыша, каб паспець на самалёт, наадварот – яны аказалі дапамогу незнаёмаму самотнаму падарожніку, які пашкодзіў нагу.

Мінск, 1 вер — Sputnik. Група турыстаў не кідала таварыша ў гарах Краснаярскага краю, мужчына, які пашкодзіў нагу, не быў з імі знаёмы і падарожнічаў самастойна, паведамілі ў адміністрацыі парка "Ергакі".

"Ён ішоў зусім адзін. Атрымаў пашкоджанне. Яго сустрэлі на сцежцы цалкам староннія людзі, дапамаглі яму дабрацца да аднаго з нашых кардонаў, адкуль яго ўжо забралі ратавальнікі. Далей ён самастойна выправіўся", — сказаў суразмоўца агенцтва.

Раней Сібірскі рэгіянальны цэнтр МНС РФ паведаміў, што ў гарах у прыродным парку "Ергакі" у Краснаярскім краі група турыстаў з Масквы пакінула траўмаванага таварыша і з'ехала дадому, не паведаміўшы нікому пра здарэнне.

Трыццацігадовы турыст сур'ёзна пашкодзіў звязкі на назе і не мог самастойна перасоўвацца па горнай мясцовасці. Чацвёра калег па паходу не сталі ахвяраваць авіябілетамі, набытымі на зваротны шлях, ды паспяшаліся дамоў, па сутнасці, пакінуўшы пацярпелага на волю лёсу, адзначалася ў рэлізе.

Пра здарэнне выратавальнікам паведаміла маці пацярпелага. Дзяжурная група выправілася за мужчынам, яму аказалі першую дапамогу і дапамаглі дабрацца да турыстычнай базы. Там ён адмовіўся ад дапамогі медыкаў.

Па дадзеных следства, ніякіх заяў ад пацярпелага не паступала. Крыніца ў экстраных службах Масквы паведаміла, што пацярпелы турыст дабраўся да сталіцы, атрымаў дапамогу і адмовіўся ад шпіталізацыі.

Тэги:
Турызм і адпачынак, Турызм, Краснаярскі край, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы