23:05 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Гэта ўжо другі выпадак на украінска-беларускай мяжы за апошні тыдзень: папярэдняга кантрабандыста затрымалі 2 верасня.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Украінскія памежнікі спынілі спробу перамяшчэння ў Беларусь тоны сала, паведаміла ў пятніцу Дзяржаўная памежная служба Украіны.

Затрымалі нелегальны груз памежнікі аддзела "Ежа" Луцкага атрада: аб магчымым перамяшчэнні тавару імі была атрымана інфармацыя напярэдадні

"Быў знойдзены аўтамабіль, кіроўца якога спрабаваў схавацца, аднак пагранічным нарадам быў спынены ў 30 метрах ад мяжы. Іншамаркай Audi ён перавозіў у кірунку суседняй краіны 24 мяшкі сала вагой каля тоны", — паведамілі ў ГПСУ.

На парушальніка памежнікі склалі адміністрацыйныя дакументы, сала канфіскавана.

Тыдзень таму супрацоўнікі гэтага атрада затрымалі яшчэ аднаго ўкраінца, які таксама накіроўваўся ў Беларусь з салам: тона гэтага прадукта была загружаная на фурманку.

Тэги:
Прадукты харчавання, Украіна

Галоўныя тэмы