05:11 10 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.32
Арбалет, знайдзены ў жыхара Гродна

Гарадзенскі Айвенга: у "чорнага капальніка" знайшлі меч, арбалет і гранаты

© Photo : СК Беларуси
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
16 0 0

Следчыя высветлілі, што боепрыпасы малады чалавек знаходзіў пры дапамозе металашукальніка, а меч і арбалет зрабіў сам.

МІНСК, 24 ліс — Sputnik. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да 28-гадовага жыхара абласнога цэнтра — у яго аўтамайстэрні выявілі арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны, меч і арбалет, паведаміў Sputnik у чацвер афіцыйны прадстаўнік УСК Сяргей Шаршаневіч.

"У аўтамайстэрні ў адной з вёсак былі выяўленыя і канфіскаваныя дзве міны, 19 гранат, чатыры трацілавыя шашкі, траціл, тры гранатамётныя стрэлы, ствол і магазін да кулямёта Дзегцярова, звыш 600 патронаў да розных відаў зброі, ёмістасці з порахам, канструктыўныя часткі да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў", — расказаў Шаршаневіч.

Ён таксама ўдакладніў, што там жа захоўваліся вырабленыя саматужным спосабам арбалет, меч і два нажы.

У цяперашні час у дачыненні да ўсіх канфіскаваных прадметаў праводзяцца адпаведныя экспертызы. Па словах прадстаўніка УСК, дома ў маладога чалавека міліцыянеры знайшлі металашукальнік, які ён выкарыстаў пры пошукавых работах.

Шаршаневіч распавёў, што ў гродзенца ёсць пэўныя веды ў галіне гісторыі і зброевай справе, ён самастойна рамантаваў знаходкі, а нажы, меч і арбалет сам зрабіў у сябе дома.

Зараз расследаванне справы працягваецца.

Тэги:
Спадчына вайны, Праваахоўчыя органы, Гродна, Беларусь

Галоўныя тэмы