09:16 20 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.42
  • 100 RUB3.21
Расійская балерына Анстасія Валачкова

Валачкова апынулася ў снежным палоне па дарозе ў Караганду

© Sputnik Екатерина Чеснокова
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
11 0 0

Сумеснымі намаганнямі кіроўцы і артыстаў машыну атрымалася выштурхнуць са снежнага заносу, і спектакль у Карагандзе адбыўся своечасова.

МІНСК, 21 сне — Sputnik. Вядомая расійская балярына Анастасія Валачкова правяла некалькі гадзін у снежным палоне па дарозе на канцэрт у Караганду, паведамляе Sputnik Казахстан.
Актрыса накіроўвалася з Астаны ў Караганду, дзе з яе ўдзелам у Палацы культуры гарнякоў быў запланаваны камедыйны спектакль "Лэдзі". Акрамя Валачковай у пастаноўцы задзейнічаны Сяргей Астахаў, Ілля Сакалоўскі, Андрэй Харытонаў і іншыя.

"Жыццё без прыгод сумнае. Але сёння па дарозе з Астаны ў Караганду нам было рэальна страшна. Аўтабан замяло, і давялося ехаць па доўгай дарозе на спектакль. Пачаўся буран, завіруха, дарогу занесла снегам, туман. За акном аўтамабіля нічога не было відаць, акрамя белага воблака снежнага і завірухі. і вось мы затрымаліся пасярэдзіне шляху, як і некалькі іншых машын… і апынуліся ў замкнёным коле… Гэта было вельмі страшна і халодна", — напісала Волочкова ў сваім акаўнце ў Instagram.

Балерына назвала тое, што здарылася, "эсктрымам". Па словах Валачковай, яна вельмі спалохалася.
На шчасце, для акцёраў усё скончылася добра. Дарога з Астаны ў Караганду заняла восем гадзін.
Тэги:
Анастасія Валачкова, Караганда, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы