23:00 29 лістапада 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.08
  • 100 RUB3.41
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
9 0 0

Жанчына, якая пераходзіла дарогу па пераходзе, спачатку трапіла пад колы Renault, затым яе збіў Chevrolet, абодвума аўтамабілямі кіравалі жыхары Кобрына.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Праваахоўныя органы высвятляюць абставіны ДТЗ у Брэсцкай вобласці, у выніку якога загінула жанчына, паведамілі Sputnik у чацвер у ДАІ рэгіёну.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні раніцай каля вёскі Чыжэўшчына ў Жабінкаўскім раёне. Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадовы кобрынец на Renault Laguna збіў 78-гадовую мясцовую жыхарку, якая пераходзіла трасу М-1 па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Таксама ўстаноўлена, што пасля гэтага пенсіянерку збіў Chevrolet Cruze, якім кіраваў жыхар Кобрына 1987 года нараджэння. У Дзяржаўтаінспекцыі ўдакладнілі, што жанчына загінула на месцы здарэння ад атрыманых траўмаў. Таксама інспектары адзначылі, што яна не была пазначаная святлоадбіўнымі элементамі.

Тэги:
Здарэнні, Аўтамабілі, ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая вобласць, Беларусь

Галоўныя тэмы