Расследаванне справы аб хабарах на МЗКЦ завершана

© Sputnik / Сергей Мамонтов / Перайсці ў медыябанкБудынак завода ААТ "мінскі завод колавых цягачоў"
Будынак завода ААТ мінскі завод колавых цягачоў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падставай да ўзбуджэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. Справа абвінавачаных у карупцыі і атрыманні хабараў службовых асоб ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" перададзена ў суд.

Галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарата Следчага камітэта ўстаноўлена, што на працягу чатырох гадоў галоўны інжынер Андрэй Галавач, начальнік канструктарскага бюро і намеснік начальніка інструментальна-штампавага ўпраўлення па вытворчасці атрымлівалі ад прадстаўнікоў суб'екта гаспадарання ў якасці хабару грашовыя сродкі за садзейнічанне ў ажыццяўленні паставак на завод рэжучых і дапаможных інструментаў.

"Усяго следствам устаноўлена 80 эпізодаў атрымання хабару абвінавачанымі", — паведамілі Sputnik у Следчым камітэце. Галоўны інжынер і начальнік канструктарскага бюро былі заключаны пад варту, пры гэтым Андрэя Галавача затрымалі 5 мая наўпрост на працоўным месцы.

Па словах суразмоўцаў агенцтва, галоўнаму інжынеру інкрымінуецца атрыманне больш за 180 000 беларускіх рублёў, начальніку канструктарскага бюро — 14 600 беларускіх рублёў. Намеснік начальніка інструментальна-штампавага ўпраўлення па вытворчасці абвінавачваецца ў атрыманні ў якасці хабару грашовых сродкаў у памеры адной тысячы долараў ЗША.

"На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт на суму больш за 537 тысяч рублёў", — удакладнілі ў СК. На аснове сабраных доказаў галоўнаму інжынеру прад'яўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), начальніку канструктарскага бюро — ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару ў буйным памеры), намесніку начальніка інструментальна-штампавага ўпраўлення па вытворчасці — ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

МЗКЦ уваходзіць у пяцёрку беларуска-расійскіх інтэграцыйных праектаў. Раней планавалася, што ён увойдзе ў склад расійскага холдынгу "РТ-аўто", якім валодае расійская дзяржкарпарацыя "Растэхналогіі". Беларускія ўлады разлічвалі, што за кошт продажу пакета акцый прадпрыемства будуць знойдзеныя сродкі на яго мадэрнізацыю.

Акрамя таго, у Мінску спадзяваліся на больш стабільны доступ прадукцыі завода на расійскі рынак. МЗКЦ вырабляе шэраг узораў тэхнікі спецыяльнага і двайнога прызначэння. У прыватнасці, многія расійскія ракетныя комплексы вырабляюцца на колавых шасі мінскага завода. Раней кіраўнік Дзяржкамваенпрама Сяргей Гурулёў адзначаў, што прадпрыемства забяспечана заказамі з РФ да 2018 года.

Стужка навiн
0