00:05 16 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.19
Перадаўкцыённая выстава трох юбілейных аўкцыёнаў

Скрадзеную карціну Шышкіна знайшлі ў Беларусі

© Sputnik / Алексей Куденко
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
2520

Наркагандляры збіраліся перадаць карціну ў Маскву - за 100 тысяч еўра і тры кілаграмы какаіну.

МІНСК, 25 сту — Sputnik. Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС затрымалі арганізатараў канала па пастаўцы ў Беларусь какаіну, экстазі і гашышу, пры вобшуку ў іх была знойдзена карціна вядомага рускага мастака Івана Шышкіна, паведамілі Sputnik ў прэс-службе МУС Беларусі.

Затрыманне было праведзена пры падтрымцы байцоў "Алмазу" 16 студзеня ў час дастаўкі наркакур'ерамі ў рэспубліку з Расіі партыі наркотыкаў — у гаражы 36-гадовага жыхара аграгарадка Ждановічы былі выяўленыя і канфіскаваныя больш за 500 таблетак экстазі, 250 грамаў какаіну і больш за 300 грамаў гашышу.

"У аўтамабілі кур'ераў аператыўнікі выявілі карціну з надпісам "І.Шышкін. 1897 г.", — сказалі ў МУС.

Пасля праверкі па лініі Інтэрпола і папярэдняй ацэнкі экспертаў высветлілася, што палатно з назвай "Лес. Елі." — сапраўднае, яно было выкрадзена ў 2013 годзе з Вязнікаўскага гісторыка-мастацкага музея (Уладзімірская вобласць) разам з працамі мастакоў Канстанціна Каровіна ("Рыбалоў") і Станіслава Жукоўскага ("Першы снег").

У МУС удакладнілі, што карціну прывозілі ў Беларусь, каб паказаць патэнцыйнаму пакупніку з Еўропы, але здзелка не адбылася з-за рознагалоссяў па цане. Пасля наркагандляры дамовіліся перадаць карціну ў Маскву, таксама грамадзяніну адной з краін ЕС — за 100 тысяч еўра і тры кілаграмы какаіну.

"Паводле ацэнак спецыялістаў кошт гэтай карціны на аўкцыёнах можа дасягаць двух мільёнаў долараў", — сказалі ў міністэрстве.

У дачыненні да затрыманых Мінскім і Цэнтральным (г. Мінска) раённымі аддзеламі СК распачата крымінальная справа па арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Цяпер карціна Шышкіна перададзена ў Нацыянальны мастацкі музей.

По теме

Карціны Шагала на кончыках пальцаў: выстава для дзяцей са слабым зрокам
Тэги:
мастацтва, мастакі, Наркагандль, Наркотыкі, МУС Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Іван Шышкін, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы