21:51 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Абраз Смаленскай Божай Маці (Адзігітрыя)

Старадаўнюю ікону ў срэбным акладзе знайшлі мытнікі ў пасылцы з ЗША

© Фото: Минская региональная таможня
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
710

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт незаконна перамяшчаемай культурнай каштоўнасці складае каля 4 тысяч долараў ЗША.

МІНСК, 22 сак — Sputnik. Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні ў пункце мытнага афармлення "Мінская пошта" ў пасылцы з ЗША выявілі старадаўні абраз Смаленскай Божай Маці, паведамілі Sputnik у сераду на мытні.

У адпаведнасці з дэкларацыяй у пасылцы знаходзілася "карціна з рамкай", адпраўленне ішло з ЗША на адрас жыхара Мінска.

"Пры мытным даглядзе замест карціны была выяўленая загорнутая ў поліэтыленавую плёнку і паперу ікона ў акладзе", — сказалі на мытні.

Там таксама паведамілі, што ў пасылцы быў абраз Смаленскай Божай Маці (Адзігітрыя), напісаны ў другой палове XIX стагоддзя ў Расіі. Аклад зроблены з срэбра з выкарыстаннем тэхнікі залачэння.

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт незаконна перамяшчаемай культурнай каштоўнасці складае каля 4 тысяч долараў ЗША. Ікона была канфіскавана мытнікамі да рашэння суда.

Тэги:
абраз, ікона, мастацтва, Мінская рэгіянальная мытня, ЗША, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы