12:53 03 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.42
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
Выбухі ў Санкт-Пецярбургу (5)
821

Цяпер аддзяленне беларускага пасольства ў РФ спрабуе высветліць, ці пацярпелі пры выбуху беларусы.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Грамадзяне, сваякі якіх знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу і з якімі немагчыма ўсталяваць сувязь, могуць звяртацца на спецыяльны тэлефон "гарачай лініі", паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе МЗС Беларусі.

Выбух у цягніку на станцыі "Сянная плошча" метрапалітэна Санкт-Пецярбурга адбыўся днём у панядзелак. Паводле апошніх дадзеных, у выніку загінулі 9 чалавек і яшчэ 20 атрымалі раненні.

"Калі вашыя родныя і блізкія знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу і не выходзяць на сувязь, вы можаце паведаміць на "гарачую лінію", — паведамілі ў МЗС.

Там таксама далі тэлефон, па якім можна даведацца пра аператыўную інфармацыю: +7-919-105-24-94.

Раней у МЗС паінфармавалі, што цяпер аддзяленне амбасады ў Пецярбургу ўдакладняе, ці ёсць сярод пацярпелых беларусы.

Свае спачуванні родным загінулых выказаў у панядзелак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ў Пецярбургу, куды ён прыбыў на сустрэчу са сваім калегам Уладзімірам Пуціным.

Тэмы:
Выбухі ў Санкт-Пецярбургу (5)
Тэги:
Здарэнні, МЗС Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, Санкт-Пецярбург, Расія

Галоўныя тэмы