05:17 26 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Вярблюд

Вярблюд у мінскім заапарку загінуў, з’еўшы цэлафанавы пакет

© Pixabay
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Ускрыццё паказала: прычынай смерці жывёлы сталі цэлафанавыя пакеты, якія вярблюд праглынуў разам з пачастункамі.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Вярблюд загінуў з-за пачастункаў у мінскім заапарку, паведаміла ў панядзелак агенцтва "Минск-новости".

Прычынай гібелі жывёл у заапарках усё часцей становіцца недарэчная "дабрыня" наведвальнікаў, што кормяць звяроў не прыдатнай для іх ежай. Ад такога "пачастунку" загінуў вярблюд у мінскім заапарку.

"У страўніку пасля выкрыцця выявілі цэлафанавыя пакеты — праглынуў, мабыць, з пачастункамі. Вярблюды папулярны сярод наведвальнікаў — іх любяць не толькі пагладзіць, але і пакарміць: батонам, хлебам, чыпсамі, жуйкамі", — цытуе агенцтва супрацоўнікаў заапарка.

З іх слоў, адна з наведвальніц сталічнага заапарка прызналася, што частавала вярблюда поп-корнам, але жывёліна выхапіла ў яе ўсю скрынку.

Sputnik пакуль не атрымаў каментар у адміністрацыі мінскага заапарка з нагоды гібелі жывёлы.

Тэги:
Жывёльны свет, Мінскі заапарк, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы

  • Драўляны бажок у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры

    Акурат напярэдадні Праводнай нядзелі 22 красавіка ў музеі-скансэне з гульнямі і танцамі працягвалі вадзіць веснавыя карагоды. Гэтым разам прыняць удзел у свяце прыехалі калектывы з розных куткоў Беларусі, мінчане і госці сталіцы.

    27
  • Радаўніца ў вёсцы Пліса Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, 1955 год.

    Не ведаю як вам, а мне дык заўсёды радасна і цёпла на сэрцы ад думкі што ёсць такі дзень у пачатку года, калі я іду на могілкі, каб сустрэцца з блізкімі, якіх больш няма і прынесці ім радасную вестку, што Хрыстос уваскрос!

    251
  • Арка над аб'ектам Сховішча (чацвёрты энергаблок) Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

    Беларускі лідар наведае станцыю разам з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

    7