04:16 27 красавіка 2017
«Радыё Sputnik»
Помнік Леніну ў Брэсце

Помнік Леніну ў Брэсце аблілі фарбай і хутка адмылі

© Sputnik / Дмитрий Босак.
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
621

Невядомыя аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну ў Брэсце - да 10-й раніцы пастамент помніка быў ачышчаны камунальнымі службамі горада.

БРЭСТ, 21 кра — Sputnik. Паведамленне аб здарэнні паступіла ў міліцыю 21 красавіка ў 06:20, распавялі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

На месцы інцыдэнту з раніцы працавала следча-аператыўная група. Зараз манумент прыводзяць у парадак.

Помнік Леніну ўстаноўлены на галоўнай плошчы горада паміж будынкамі адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста і Брэсцкага аблвыканкама.

Памятник Ленину в Бресте облили краской
Помнік Леніну ў Брэсце аблілі фарбай

"Гэты інцыдэнт адбыўся ў 04:29 раніцы. З боку вуліцы Энгельса падышоў мужчына. У руках у яго былі два слоікі па 500 мілілітраў, якія ён і кінуў. Але не ў сам помнік, а ў пастамент, на якім помнік устаноўлены. На месца, акрамя супрацоўнікаў міліцыі, прыбыў кінолаг. Сабака ўзяла след, прывяла да сярэдняй школе №9, а затым да ўваходу ў парк. Там ужо след згубіўся", — паведаміла афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка і праваахоўнікамі даецца прававая ацэнка дзеяння.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні 147-годдзя правадыра сусветнага пралетарыяту.

Тэги:
Помнік Леніну, Здарэнні, УУС Брэсцкага аблвыканкама, Брэст
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы