Вернікі пад Астраўцом засталіся без храма: згарэў касцёл у Клюшчанах

Падпісацца
Старадаўні драўляны касцёл не змаглі выратаваць восем пажарных разлікаў, якія прыехалі на месца здарэння.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Старадаўні драўляны касцёл святога Яўхіма згарэў у вёсцы Клюшчаны ў Астравецкім раёне, без храма засталося дзесяць навакольных населеных пунктаў, паведамляецца на сайце Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Са слоў настаяцеля парафіі айца Анатоля Захарэўскага, пажар заўважылі мясцовыя жыхары раніцай у аўторак — каля 05:50, тады як яшчэ ў 04:00 храм быў цэлым — кіроўца ранішняга малакавоза не ўбачыў прыкметаў дыму ці агню.

"Касцёл быў драўляны, таму так хутка і згарэў — не выратавалі нават восем пажарных машын, якія прыехалі на месца", — паведаміў настаяцель.

Ён таксама адзначыў, што, паводле інфармацыі супрацоўнікаў МНС, зараз правяраюцца дзве версіі ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкі і падпал.

Храм у Клюшчанах быў збудаваны ў 1726 годзе і дзейнічаў да 1948 года. У 1990-х касцёл аднавілі, паўторнае яго асвячэнне адбылося ў 1993 годзе.

Стужка навiн
0