07:21 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
12 0 0

Па дадзеных ДВА "Белэнерга", на працягу сутак па рэспубліцы перыядычна парушалася электразабеспячэнне 483 населеных пунктаў.

МІНСК, 21 чэр — Sputnik. Дзевяць населеных пунктаў у Беларусі застаюцца без электразабеспячэння ў выніку праходжання навальнічнага фронту, сведчаць аператыўныя дадзеныя МНС рэспублікі.

У аўторак, 21 чэрвеня, у сувязі з непагаддзю (моцны вецер і ліўні) быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Пасля поўдня беларусы атрымалі паведамленні ад ратавальнікаў з папярэджаннем аб разгуле стыхіі, якая абрынулася на рэспубліку бліжэй да вечара.

"Па дадзеных ДВА "Белэнерга", на працягу сутак на тэрыторыі рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 483 населеных пунктаў. Па стане на 06:00 без электразабеспячэння застаюцца дзевяць населеных пунктаў", — гаворыцца ў паведамленні МНС.

Ратавальнікі адзначылі, што па тэрыторыі Беларусі было зафіксавана 42 выпадкі падзення дрэў: у Брэсцкай (6 выпадкаў), Віцебскай (11), Гомельскай (1), Гродзенскай (4), Мінскай (19) абласцях і Мінску (1). У выніку былі пашкоджаныя восем аўто. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Мацней за іншых ад стыхіі пацярпеў Слуцкі раён, дзе былі зафіксаваны выпадкі пашкоджання дахаў жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. Для вызначэння шкоды працуе раённая камісія па надзвычайных сітуацыях. Вядуцца аднаўленчыя працы.

Тэги:
Вецер, Дождж, Навальніца, Беларусь

Галоўныя тэмы