09:18 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Патоп у Пінску

Некалькі крам затапіла праз залевы ў Пінску

© Фото: ВКонтакте / Пинск ッ Pinsk is love
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Паводле інфармацыі Гідрамета, у суботу 22 ліпеня ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях зноў пройдуць праліўныя дажджы.

МІНСК, 22 ліп — Sputnik. Некалькі крам затапіла ў Пінску праз праліўны дождж, які прайшоў у горадзе ўвечары ў пятніцу, паведамілі ў сацыяльных сетках відавочцы.

У пятніцу сіноптыкі папярэдзілі аб моцных ападках у некаторых раёнах Беларусі: прагназаваліся навальніцы і залевы, месцамі з градам.

Як паведамляюць у сацсетках жыхары Пінска, затопленым аказаўся шэраг магазінаў па вуліцы Першамайскай. Са слоў відавочцаў, у цяперашні час на месца прыбылі машыны МНС, якія адпампоўваюць ваду з гандлёвых аб'ектаў.

Акрамя таго, як пішуць пінчукі, падтапіла і некаторыя вуліцы раённага цэнтра, у прыватнасці Кірава, Цэнтральную, Карасёва, Ракасоўскага.

Паводле інфармацыі Гідрамета, у суботу 22 ліпеня ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях зноў пройдуць праліўныя дажджы, у сувязі з неспрыяльным надвор'ем на поўдні Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэги:
Дождж, Пінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы