16:44 06 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Сэлфі на балконе

Першае не спадабалася: падлетак вісеў на балконе дзеля некалькіх фота

© Photo : чат в Viber жителей ул. Богдановича
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Падлетак фатаграфаваўся, звесіўшыся з балкона 26 паверха, на вуліцы Багдановіча ў Мінску.

МІНСК, 14 жні — Sputnik. Сталі вядомыя падрабязнасці нашумелага ў панядзелак інцыдэнту, як падлетак звешваўся з балкона шматпавярховага дома ў Мінску дзеля эфектных фатаграфій.

Мінчане пачалі абмяркоўваць інцыдэнт у панядзелак: сталічная піяршчыца Алена Крашэўская апублікавала здымак з двума падлеткамі, адзін з якіх павіс на агароджы балкона 26-га паверха, а другі яго фатаграфуе.

"І ведаеце, першае фота яму не спадабалася, ён потым яшчэ другі раз пералазіў. Можа, быў і дубль тры. Не ведаю, я спяшалася", — распавяла падрабязнасці сведка таго, што адбылося.

Па словах Крашэўскай, дзеці наўрад ці жывуць у тых дамах на вуліцы Багдановіча — удзельнікі чата ў Viber жыхароў мікрараёна іх не пазналі. Аднак эфектныя фота падлеткі рабілі на грамадскім балконе — куды з пад'езду выйсці досыць лёгка.

У сталічным ГУУС таксама пракаментавалі інцыдэнт. Так, за ўчынак непаўналетніх адказнасць нясуць іх бацькі, бо падобныя інцыдэнты — прыкмета неналежнага выхавання дзяцей. Таксама ў міліцыі заклікалі бацькоў больш уважліва ставіцца да захапленняў дзяцей.

Асобы падлеткаў яшчэ не высветленыя. Калі міліцыя высветліць, хто яны, хлопцаў могуць паставіць на ўлік у камісіі па справах непаўналетніх.

Тэги:
балкон, селфи, дети, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы