10:15 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Нарвежская яхта села на мель на Дняпры

Нарвежскіх яхтсменаў знялі з мелі, і яны адправіліся ў Турцыю

© Photo: МЧС Беларуси
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
1010

Выратавальная аперацыя доўжылася некалькі гадзін, у ёй былі задзейнічаныя вадалазы.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Яхта падарожнікаў з Нарвегіі, якая села на мель у Дубровенскім раёне (Віцебская вобласць), можа ісці сваёй дарогай у Турцыю, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

Шасцітонная яхта з трыма грамадзянамі Нарвегіі села на мель на рацэ Днепр у Дубровенскім раёне напярэдадні. Вандроўнікі распавялі, што рухаліся па рацэ з боку Смаленска і, абыходзячы Украіну і Чорнае мора, планавалі дабрацца да Турцыі, але ў Беларусі ім давялося зрабіць незапланаваны прыпынак. У сераду вадалазы абследавалі дно, каб зразумець, як можна дапамагчы замежнікам.

"Нарвежцы могуць працягваць свой шлях у Турцыю", — сказаў Навіцкі.

Паводле яго слоў, яхта была знятая з мелі ў 14:10.

Раней у МНС праінфармавалі, што яхтсмэны адчуваюць сябе добра. Ад прапанаванай ежы і начлегу мужчыны адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што ў іх ёсць усё неабходнае.

Тэги:
Днепр, яхта, МНС Беларусі, Віталь Навіцкі, Нарвегія, Беларусь

Галоўныя тэмы