21:44 19 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Музыкі польскага метал-гурта Decapitated

Польскіх музыкаў затрымалі ў ЗША па падазрэнні ў выкраданні фанаткі

© Фото: @decapitated
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
8 0 0

Гэта не першы выпадак на працягу года, калі грамадзян Польшчы вінавацяць у крадзяжы людзей.

МІНСК, 10 вер — Sputnik. Паліцыя паведаміла пра затрыманне ў ЗША чацвярых музыкаў польскай метал-групы Decapitated па падазрэнні ў выкраданні жанчыны, якая, як мяркуецца, прысутнічала на канцэрце групы.

Паводле інфармацыі праваахоўных органаў горада Спокан у штаце Вашынгтон, інцыдэнт адбыўся ў ноч з 31 жніўня на 1 верасня пасля канцэрту Decapitated. Патрульны, які прыняў званок жанчыны аб выкраданні, аказаў ахвяры выкрадальнікаў дапамогу.

Раніцай 9 верасня падчас далейшага расследавання па падазрэнні ў выкраданні ў горадзе Санта-Ана (штат Каліфорнія) паліцыяй Лос-Анджэлеса былі затрыманыя ўдзельнікі групы Вацлаў Келтыка (Waclaw J. Kieltyka), Рафал Пятроўскі (Rafal T. Piotrowski), Хуберт Вецек (Hubert E. Wiecek), Міхал Лісейка (Michal M. Lysejko).

Паліцыя горада Спокан выказала ўдзячнасць офісу шэрыфа акругі Лос-Анджэлес за дапамогу ў расследаванні інцыдэнту і затрыманні падазраваных.

У сувязі з дадзеным інцыдэнтам, СМІ ўспамінаюць скандал з выкраданнем грамадзянінам Польшчы італьянскай мадэлі. Дзяўчына знаходзілася ў Мілане, дзе павінна была прыняць удзел у фотасесіі, але замест сустрэчы з магчымымі працадаўцамі яна апынулася ў сельскім доміку ў наваколлі Турына — пры выкраданні ёй укалолі снатворнае. Выкрадальнік спрабаваў прадаць яе на "ценявым" інтэрнэт-аўкцыёне за 300 тысяч еўра ў крыптавалютным эквіваленце.      

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы