04:09 23 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.43
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
23 0 0

Знойдзенаму пенсіянеру на месцы была аказана медыцынская дапамога, зараз ён знаходзіцца ў лякарні.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Супрацоўнікі міліцыі знайшлі ў лесе ў Лідскім раёне зніклага чатыры дні таму пажылога мужчыну-грыбніка, паведамілі Sputnik ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Мужчына сышоў са свайго дома ў вёсцы Старая Вергань каля 11:00 10 верасня ў лес за грыбамі, у той жа дзень ён дадому не вярнуўся. Сястра пенсіянера звярнулася па дапамогу ў міліцыю.

"Для пошукаў былі падлучаны супрацоўнікі МНС, праваахоўнікі з бліжэйшых РАУС, а таксама супрацоўнікі УУС і неабыякавыя грамадзяне", — сказалі ў кіраванні.

Там таксама паведамілі, што ў пошукавай аперацыі задзейнічалі квадракоптэр і верталёт МНС, аднак на працягу некалькіх дзён вынікаў не было.

Толькі 14 верасня грамадзяніна знайшлі паблізу вёскі Белаазераўцы ў Іўеўскім раёне — ён сядзеў у чароце ў балоце.

Знойдзенаму пенсіянеру на месцы была аказана медыцынская дапамога, зараз ён знаходзіцца ў лякарні.

Тэги:
УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, Лідскі раён

Галоўныя тэмы