Праваахоўнікі распавялі падрабязнасці пошукаў Максіма Мархалюка

© Sputnik / Инна ГришукАб'ява аб тым, што згубіўся Максім Мархалюк, вісіць на самым бачным месцы пры ўваходзе ў мясцовую краму
Аб'ява аб тым, што згубіўся Максім Мархалюк, вісіць на самым бачным месцы пры ўваходзе ў мясцовую краму - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках адпрацоўкі крымінальнай версіі знікнення хлопчыка міліцыя праверыла некалькі тысяч чалавек.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Пошукі Максіма Мархалюка вядуцца з моманту яго знікнення і будуць працягвацца далей, заявіў на сустрэчы з жыхарамі вёскі Новы Двор першы намеснік начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Шастайла.

Дарога ў вёску Новы Двор, дзе прапаў 10-гадовы Максім Мархалюк - Sputnik Беларусь
Сям'я зніклага ў пушчы хлопчыка верыць, што ён у Польшчы

Дзесяцігадовы Максім Мархалюк знік у верасні гэтага года: па адной з версій, пайшоў збіраць грыбы і не вярнуўся. За пошукамі хлопчыка з тых часоў сочыць уся краіна, а ў самы маштабны іх перыяд у вёску Новы двор з'язджаліся тысячы валанцёраў з усёй краіны.

Адпрацоўваюцца ўсе версіі — нават празорцы

Як распавёў намеснік начальніка УУС, у радыусе 15 кіламетраў ад вёскі Новы Двор абследаваная ўся тэрыторыя — практычна да сантыметра. У міліцыі ўпэўнены: там хлопчыка няма.

"Мы не пашыралі зону пошуку ў сувязі з тым, што нам трэба было пераканацца: у гэтых лясных масівах, у гэтай балоцістай мясцовасці няма слядоў яго знаходжання", — распавёў ён і дадаў, што закінутыя будынкі і звалкі агледжаны ў радыусе 20 кіламетраў ад вёскі.

Адначасова з версіяй пра тое, што хлопчык проста згубіўся, міліцыя распрацоўвала і крымінальную версію.

"Намі ўжо праверана больш за некалькі тысяч грамадзян розных катэгорый у рамках прапрацоўкі крымінальнай версіі. Гэта, у першую чаргу, мясцовыя жыхары. Любыя версіі намі правяраюцца. Аж да таго, што за гэты прамежак часу прывозілі празорцаў, якія звярталіся ў органы ўнутраных спраў і казалі, што ведаюць месцазнаходжанне Максіма. Калі ёсць нейкія з іх пункту гледжання ўчасткі, якія трэба даабследаваць, — фарміруем мабільны атрад", — распавёў Шастайла.

Звярталіся падчас пошукаў і да Міністэрства абароны — для прыцягнення сучаснай тэхнікі візуальнага ўспрымання мясцовасці. Акрамя Мінабароны, прыцягваліся следчыя, ратавальнікі і простыя валанцёры. "Работа (па пошуках Максіма Мархалюка — Sputnik) праводзілася, праводзіцца і будзе праводзіцца", — запэўніў намеснік кіраўніка УУС.

Не сейце негатыў

Прэс-служба абласнога УУС зноў закранула тэму распаўсюджвання недакладнай інфармацыі.

Начальнік аддзела па надзвычайных сітуацыях і вышуку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў - Sputnik Беларусь
Радыё
Русакоў: калі вы заблукалі ў лесе, галоўнае не панікаваць

"Як ужо паведамлялася раней, любыя звесткі, якія тычацца знікнення Максіма, правяраюцца праваахоўнікамі. А навіны падобнага (негатыўнага — Sputnik) зместу толькі падрываюць маральны дух людзей, якія яго шукаюць. Але страшней уявіць, што адчуваюць бацькі, калі чытаюць падобнага роду інфармацыю", — адзначылі ва УУС.

Ва ўпраўленні ўнутраных спраў заклікалі падтрымаць як тых, хто шукае Максіма, так і яго родных.

Стужка навiн
0