14:24 18 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Кіёск Белсаюздруку у Мінску

Мілая гісторыя: супрацоўнікі МНС выратавалі ката, які захрас пад кіёскам

© Photo: "Белсоюзпечать"
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
2920

Жанчына везла свайго ката ў ветэрынарную клініку, ён спалохаўся, выскачыў у яе з рук, схаваўся пад кіёскам "Белсаюздруку" і затрымаўся. Выратавальнікам давялося прыўздымаць кіёск, каб вызваліць вусатага "уцекача".

МІНСК, 16 сту — Sputnik. Мінскія выратавальнікі дапамаглі выцягнуць ката, які захрас пад кіёскам "Белсаюздруку", пра гэта паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Пацешны выпадак са шчаслівым канцом адбыўся сёння раніцай на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Маякоўскага. Жанчына везла свайго ката ў ветэрынарную клініку, ён спалохаўся, вырваўся ў яе з рук і схаваўся пад кіёск "Белсаюздруку". Самастойна дастаць жывёлу яна не змагла: кот затрымаўся.

​"Жанчына выклікала ратавальнікаў. Работнікі МНС з дапамогай гідраўлічнага інструмента прыпаднялі кіёск, дасталі жывёлу і перадалі гаспадыні", — распавялі ў ведамстве.

Падобныя выпадкі не ўваходзяць у кампетэнцыю МНС і кожная сітуацыя, калі дапамога патрэбна жывёлам, разглядаецца індывідуальна. Тым не менш, ратавальнікі адгукаюцца на заклік аб дапамозе, калі ў іх ёсць такая магчымасць.

По теме

Расійскі блогер і кот прадэгуставалі беларускую тушонку
Гатаўскі Пусік стаў самым папулярным катом у Беларусі
Тэги:
кот, Белсаюздрук, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях РБ, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы