23:39 18 чэрвеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.01
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.17
Алег Табакоў

Акцёр Алег Табакоў памёр у Маскве

© Sputnik / Евгения Новоженина
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
58 0 0

У лістападзе мінулага года стала вядома аб тым, што знакаміты акцёр быў шпіталізаваны.

МІНСК, 12 сак — Sputnik. Расійскі і савецкі акцёр, народны артыст СССР Алег Табакоў памёр на 83-м годзе жыцця ў Маскве, паведамілі ў прэс-службе ММТ імя А. П. Чэхава.

У апошні час Табакоў цяжка хварэў. Нядаўна акцёр, які знаходзіўся ў шпіталі, прыйшоў у прытомнасць, аднак нікога не пазнаваў.

Алег Табакоў нарадзіўся 17 жніўня 1935 года ў Саратаве, наведваў тэатральны гурток "Маладая гвардыя" Саратаўскага палаца піянераў і школьнікаў. У 1957 годзе ён скончыў Школу-студыю ММАТ, тады ж стаў акцёрам і рэжысёрам Студыі маладых акцёраў пры ММАТ, якая была ператворана ў тэатр "Сучаснік".

Рэжысёрскі дэбют Табакова адбыўся ў 1968 годзе ў спектаклі "Жаніцьба" па п'есе Мікалая Гогаля ў маладзёжнай студыі тэатра "Сучаснік".

У кіно сваю першую ролю ў фільме "Саша ўступае ў жыццё" (іншая назва — "Тугі вузел", 1956) Міхаіла Швейцера Табакоў сыграў, будучы студэнтам-трэцякурснікам. У 1960-1970-х ён здымаўся ў такіх фільмах, як "Шумны дзень" (1960), "Жывыя і мёртвыя" (1963), "Вайна і мір" (1965-1967), "Гары, гары, мая зорка" (1969), "Сямнаццаць імгненняў вясны" (1972-1973), "Дванаццаць стульяў" (1976), "Д'Артаньян і тры мушкецёры" (1978).

Артист Московского театра Современник Олег Табаков в роли Олега в пьесе В. Розова В поисках радости
© Sputnik / Михаил Озерский
Артыст Маскоўскага тэатра "Сучаснік" Алег Табакоў у ролі Алега ў п"есе В. Розава "У пошуках радасці"

Табакоў агучваў мультыплікацыйныя фільмы — "Бобік у гасцях у Барбоса" (1977), "Трое з Прастаквашына", "Канікулы ў Прастаквашына", "Зіма ў Прастаквашына" (1978-1984), "Вожык плюс чарапаха" (1981), "Воўк і цяля" (1984) і іншыя.

Усяго ў тэатры, кіно, на радыё і тэлебачанні Табакоў сыграў каля 200 роляў.

Табакоў  меў званне Народнага артыста СССР (1988), быў лаўрэатам дзяржпрэмій СССР і РФ, узнагароджаны расійскімі і замежнымі ордэнамі, у тым ліку ордэнам Ганаровага Легіёна.

У акцёра ад двух шлюбаў засталося чацвёра дзяцей.

Тэги:
Смерць публічных людзей, ММТ імя А. П. Чэхава, Алег Табакоў, Масква, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы