16:14 24 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.08
  • EUR2.45
  • 100 RUB3.15
Фізік Стывен Хокінг

Памёр вядомы фізік-тэарэтык Стывен Хокінг

© REUTERS / Mike Hutchings
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
2401

Прычыны смерці знакамітага вучонага і папулярызатара навукі, які правёў большую частку свайго жыцця ў інвалідным крэсле, пакуль не называюцца.

МІНСК, 14 сак — Sputnik. Сусветна вядомы англійскі фізік-тэарэтык і папулярызатар навукі Стывен Уільям Хокінг памёр на 77-м годзе жыцця ў сваім доме ў Кембрыджы, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Хокінг атрымаў шырокую вядомасць пасля таго, як у 1988 годзе выйшла яго навукова-папулярная кніга "Кароткая гісторыя часу", якая стала бэстсэлерам. Яна разышлася 10-мільённым накладам і была перакладзеная на дзясяткі моў свету.

Асноўнай вобласцю дзейнасці Хокінга была касмалогія і квантавая гравітацыя, галоўны навуковы вынік працы фізіка звязаны з апісаннем выпраменьвання чорных дзір. У сваёй дзейнасці вучоны таксама шмат увагі надаваў і такім актуальным праблемам чалавецтва, як глабальнае пацяпленне, стан навакольнага асяроддзя і сацыяльная няроўнасць. За час свайго жыцця ён выдаў шэраг навукова-папулярных кніг, такіх як "Кароткая гісторыя часу", "Чорныя дзіры і маладыя сусветы", "Свет у арэхавай шкарлупіне".

Большую частку жыцця фізік правёў у інвалідным крэсле. У 1963 году Хокінгу, якому было тады 22 гады, быў пастаўлены дыягназ бакавы аміятрафічны склероз (БАС). Па прагнозах медыкаў, жыць яму заставалася два-тры гады. Аднак вучоны працягнуў праводзіць навуковыя даследаванні, быў двойчы жанаты і меў траіх дзяцей.

Будучы цалкам паралізаваным, Хокінг пры гэтым вёў актыўнае жыццё — займаўся навукай, выкладаў, выступаў з дакладамі, выкарыстоўваючы для зносін кампутарны сінтэзатар гаворкі.

Тэги:
фізіка, Смерць публічных людзей, Стывен Хокінг, Вялікабрытанія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы