03:03 26 мая 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.25
Снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны, архіўнае фота

Снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў цэнтры Мінска

© Фото : ГПК
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

Боепрыпас знайшлі падчас вядзення будаўнічых работ; паблізу ад яго іншых выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.

МІНСК, 14 мая — Sputnik. Снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны знайшлі ў цэнтры Мінска падчас будаўнічых работ, паведаміў Sputnik прадстаўнік унутраных войскаў МУС Уладзімір Пархомцаў.

Снарад быў знойдзены на вуліцы Камсамольскай у першай палове дня ў панядзелак.

"Вяліся будаўнічыя работы — рабілі адмостку будынка. Будаўнік знайшоў снарад і паведаміў у МНС", — сказаў ён.

Паводле яго слоў, з зямлі быў выняты снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.

"Вынялі 76-міліметровы артылерыйскі снарад з дэтанатарам савецкага ўзору часоў Вялікай Айчыннай вайны", — сказаў прадстаўнік МУС.

На месцы акрамя ратавальнікаў працавалі таксама сапёры разліку ўзрыватэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Снарад вывезлі на палігон для знішчэння.

"Яго ўжо знішчылі на падрыўной пляцоўцы Пціч", — растлумачыў Пархомцаў.

Ён таксама запэўніў, што побач са знойдзеным снарадам іншых выбухованебяспечных прадметаў выяўлена не было.

Тэги:
боепрыпасы, снарад, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы