14:08 18 кастрычніка 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.22
Англійскі настольны гадзіннік XVIII стагоддзя

Англійскі гадзіннік XVIII стагоддзя знайшлі мытнікі ў рэйсавым аўтобусе

© Гомельская таможня
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
3211

Па папярэдніх ацэнках рарытэт каштуе каля трох тысяч долараў.

МІНСК, 12 чэр — Sputnik. Гомельскія мытнікі знайшлі ў рэйсавым аўтобусе настольны гадзіннік XVIII стагоддзя, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Рэйсавы аўтобус "Кіеў — Рэчыца" рухаўся праз пунтк пропуску "Новая Гута". Рарытэт знаходзіўся ў асабістых рэчах 67-гадовага грамадзяніна Украіны, у дачыненні да якога распачаты адміністратыўны працэс.

Пасля экспертызы ў Мытнай лабараторыі высветлілася, што гадзіннік выраблены ў 1770-1790-х гадах у Англіі і адносіцца да катэгорыі культурных каштоўнасцей.

Па папярэдніх ацэнках гадзіннік каштуе каля 6 тысяч беларускіх рублёў ці каля 3 тысяч долараў.

Тэги:
гадзіннік, Дзяржаўны мытны камітэт РБ, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы