19:08 18 лістапада 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.20
Алесь Ліпай, архіўнае фота

Памёр заснавальнік і кіраўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай

© Photo: Facebook / Дмитрий Новожилов
Здарэнні
Атрымаць кароткую спасылку
8701

Калектыў Sputnik выказвае спачуванні родным, блізкім і калегам беларускага паэта і журналіста Алеся Ліпая.

МІНСК, 23 жні — Sputnik. На 53-м годзе жыцця раптоўна памёр вядомы беларускі журналіст, заснавальнік і кіраўнік найстарэйшага недзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай.

Інфармацыю аб яго смерці Sputnik пацвердзіў намеснік дырэктара агенцтва Дзмітрый Наважылаў.

Алесь Ліпай — выпускнік беларускага журфака. Працаваў карэспандэнтам газеты "Знамя юности" і першым карэспандэнтам "Радыё Свабода" ў Беларусі.

Заснаваў першае ў краіне недзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ў 1991 годзе.

Алесь Ліпай — аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў. Адзін з апошніх вершаў ён апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

Засьцілі хмары зацьменьне поўні.
З-за іх мой фотаздымак няпоўны.
З-за іх увогуле няма фотаздымка…
Затое ты — ў маіх жарскіх абдымках.

14 чэрвеня 2018 года ў яго кватэры прайшоў ператрус, а сам кіраўнік БелаПАН быў дастаўлены на допыт у якасці падазронага па справе ва ўхіленні ад выплаты падаходнага падатку. Пасля гэтага Ліпай ўнёс неабходныя плацяжы (у тым ліку пеню).

9 жніўня ператрусы прайшлі ў офісе агенцтва БелаПАН у рамках расследавання крымінальнай справы пра несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва "БелТА".

Алесь Ліпай памёр у 4-й цэнтральнай клінічнай бальніцы. Развітанне з вядомым беларускім журналістам і паэтам пройдзе 26 жніўня ў Рудзенску.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы